Спадчына: Свята Уладзімірская царква (в. Чыжэўшчына)
Пятніца, 19 Ліпень 2019 10:49
10 ліпеня 2019 г. — 125 гадоў з дня асвячэння Свята-Уладзімірскай царквы ў в. Чыжэўшчына (Жабінкаўскі р-н; 1894), помніка архітэктуры неарускага стылю
У вёсцы Крупчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) 9 верасня 1882 г. здарыўся вялікі пажар, у якім згарэла і драўляная Аляксандра-Неўская царква. Было вырашана ўзвесці тут, на паўднёвай ускраіне вёскі, мураваны храм.